Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя пасажыры! У сувязі з адсутнасцю электразабеспячэння ў ноч з 11 на 12 снежня, выкліканай аварыйным адключэннем пітаючых ліній ВЛ-110 Кв з боку ЦЭЦ-4, была парушана праца тэхнічных сродкаў РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» БЧ

12 снежня 2016

Паважаныя пасажыры!

У сувязі з адсутнасцю электразабеспячэння ў ноч з 11 на 12 снежня, выкліканай аварыйным адключэннем пітаючых ліній ВЛ-110 Кв з боку ЦЭЦ-4, была парушана праца тэхнічных сродкаў РУП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр» Беларускай чыгункі. Гэта пацягнула за сабой адсутнасць магчымасці рэалізацыі праязных дакументаў у сістэме «Экспрэс-3» з 2 гадзін 17 хвілін.

Беларускай чыгункай былі аператыўна прыняты неабходныя меры, што дазволіла аднавіць продаж праязных дакументаў ўжо ў 4 гадзіны 20 хвілін.

У цяперашні час увесь комплекс тэхнічных сродкаў функцыянуе ў штатным рэжыме.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за адсутнасць магчымасці куплі праязных дакументаў у сістэме «Экспрэс-3» 12 снежня з 2 гадзін 17 хвілін да 4 гадзін 20 хвілін.

 

 

Да спісу навін за 2016 год