Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі ў перыяд школьных канікул і святочных дзён лістапада

07 кастрычніка 2016

У наступныя школьныя канікулы і святочныя дні Беларуская чыгунка прызначыла 14 дадатковых цягнікоў для перавозак пасажыраў у межах Беларусі, а таксама ў міжнародных зносінах.

У міжнародным паведамленні прызначаны 3 пары дадатковых цягнікоў, якія будуць курсіраваць з 24 кастрычніка па 9 лістапада:

№ 50/49 Брэст-С.—Пецярбург,

№78/77 Гродна—Масква,

№132/131 Брэст—Масква.

Унутры рэспублікі 4 лістапада прызначаны два дадатковыя цягнікі:

 

№709/710 Гомель—Мінск—Гомель,

№638/637 Мінск—Гомель—Мінск,

Таксама прызначаны дзесяць дадатковых цягнікоў на 7 лістапада:

№713/714 Віцебск—Мінск—Віцебск,

№712/711 Брэст—Мінск—Брэст,

№709/710 Гомель—Мінск—Гомель,

№608 Брэст—Мінск,

№645/646 Віцебск—Магілёў—Віцебск,

№664 Брэст—Мінск.

Беларуская чыгунка з улікам пасажырапатоку працягне працу па прызначэнні дадатковых цягнікоў.

Больш падрабязную інфармацыю аб назначаных дадатковых паяздах можна атрымаць на сайце www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год