Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае мэтанакіраваную работу па ўзмацненні кантролю аплаты праезду ў цягніках

10 кастрычніка 2016

За 9 месяцаў 2016 года кантралёрамі-рэвізорамі пасажырскіх цягнікоў Беларускай чыгункі праведзена 42 282 праверкі ў цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній, што на 2026 больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Найбольшая колькасць праверак (97,5% ад іх агульнай колькасці) праведзена ў цягніках гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканомкласа. У гадзіны «пік» сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі міліцыі праводзяцца суцэльныя групавыя праверкі. З пачатку года арганізавана 1688 такіх праверак у цягніках.

Таксама праводзяцца дэкады суцэльнага кантролю цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа, падчас якіх на працягу месяца кантралюецца больш за 90% цягнікоў, якія курсуюць на абраным кірунку.

 

Усяго ў ходзе праведзеных у студзені‑верасні праверак у цягніках да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 9166 чалавек. З іх 7461 чалавек — за безбілетны праезд і 1705 чалавек — за курэнне ў забароненых месцах.

У выніку кантролю ў цягніках спагнана штрафаў на суму 115093,76 руб.

Нароўні з мерамі, што прымаюцца па супрацьдзеянні з безбілетным праездам, у далейшым плануецца павышэнне колькасці праверак у цягніках, правядзенне на сістэмнай аснове акцый «Стоп — заяц!» (Перон кантроль), правядзенне суцэльнага кантролю цягнікоў на ўсім пуці іх руху.

Таксама прапрацоўваецца пытанне аб выкарыстанні ў працэсе работы кантралёрамі-рэвізорамі сучасных спосабаў аўдыё — відэафіксацыі.

Беларуская чыгунка заклікае пасажыраў адказна ставіцца да карыстання паслугамі чыгуначнага транспарту і своечасова аплачваць праезд!

У цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае 0,5 базавай велічыні; у цягніках рэгіянальных ліній  0,7 базавай велічыні; міжрэгіянальных і міжнародных ліній 1 базавая велічыня.

Курэнне (спажыванне) тытунёвых вырабаў у забароненых месцах цягне накладанне штрафу ў памеры да 4 базавых велічынь.

У выпадку ўзнікнення спрэчных сітуацый або наяўнасці ў пасажыраў прапаноў па павышэнню эфектыўнасці кантролю ў цягніках, грамадзяне могуць звяртацца па тэлефонах у Мінску 225-39-41, 225-48-22.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год