Беларуская чыгунка на ўчастку Гомель—Мінск прызначыла новы цягнік міжрэгіянальных ліній бізнес-класа № 715/716 рухомым саставам ЭПР
15 ліпеня 2016
Для паляпшэння абслугоўвання пасажыраў з 17 жніўня Беларуская чыгунка прызначыла міжрэгіянальны цягнік бізнес-класа №715/716 Гомель—Мінск рухомым саставам ЭПр. Ён будзе знаходзіцца ў пуці крыху больш за тры гадзіны. Цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа №615/616 Гомель—Мінск, час руху якога складае парадку 5 гадзін, адмяняецца.
Цягнік № 716 Мінск—Гомель будзе адпраўляцца з Мінска ў 07.11 і прыбываць на станцыю Гомель у 10.26 з прыпынкамі на станцыях Бабруйск і Жлобін. Час у пуці складзе 03.15.
У адваротным кірунку цягнік №715 Гомель—Мінск будзе адпраўляцца з Гомеля ў 19.01 і прыбываць у Мінск у 22.11 з прыпынкамі на станцыях Жлобін і Бабруйск. Час у пуці складзе 03.10.
У сувязі з прызначэннем цягніка №715/716 будзе скарэктаваны і графік руху іншых цягнікоў, якія курсуюць у гэтым кірунку.
Так, цягнік №622 Мінск—Гомель будзе адпраўляцца з Мінска раней, чым звычайна ў 19.11 і прыбываць у Гомель у 23.52.
Таксама зменены расклад цягніка №632 Гродна—Гомель. Пачынаючы з 16 жніўня, ён будзе адпраўляцца з Гродна ў 16.29 (час адпраўлення не зменены), а прыбываць у Гомель на 29 хвілін раней, чым звычайна ў 7.46 (замест 08.15).
Больш падрабязна з інфармацыяй аб змене графіка руху цягнікоў можна азнаёміцца на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама ў чыгуначных касах.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год