Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны для пасажыраў

Чэрвень

  • 20 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка c 20 чэрвеня адкрывае продаж праязных дакументаў на электрацягнік міжрэгіянальных ліній ЭПМ па маршруце Гомель—Мінск—Гомель

    Продаж праязных дакументаў беларуская чыгунка пачынае за 45 сутак да пачатку адкрыцця рэгулярнага руху электрацягнікоў міжрэгіянальных ліній ЭПМ вытворчасці Stadler Bussnang AG.

    Сямівагонны састаў электрацягніка заменіць цягнік № 707/708 які курсіруе штодня, а таксама цягнік №709/710, які курсіруе па пятніцах і нядзелях.

    ЭПМ маюць шэраг пераваг, якія дазволяць забяспечыць камфорт далёкіх паездак. У новым саставе прадугледжаны прасторныя салоны, зручныя сядзенні з магчымасцю рэгулявання становішча, буфет. У адным з вагонаў абсталяваная шматфункцыянальная зона для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і пасажыраў з дзіцячымі калыскамі. У цягніках міжрэгіянальных ліній прадугледжаны 382 месцы, у тым ліку 16 месцаў першага класа, аб’яднаных у асобную зону падвышанай камфортнасці ў адным з галаўных вагонаў.

    Чытаць далей…
  • 02 чэрвеня 2016
    Беларуская чыгунка ўдасканальвае сістэму продажу білетаў праз Інтэрнэт

    БЧ пашырыла прымяненне паслугі па набыцці праязных дакументаў праз Інтэрнэт з выкарыстаннем графічнай схемы размяшчэння свабодных месцаў у вагонах.

    Пры куплі білетаў праз Інтэрнэт адкрыты паказ схем вагонаў СВ, купэйных і плацкартных ў цягніках фармавання Беларускай чыгункі.

    Дзякуючы пашырэнню опцыі, якая даступна карыстальнікам сайта poezd.rw.by, пасажыры могуць азнаёміцца з графічнымі схемамі вагонаў і самастойна выбраць месца на схеме.

    Пры навядзенні курсора на свабоднае месца на схеме вагона на экране з'яўляюцца яго характарыстыкі, у тым ліку кошт, які можа адрознівацца ў залежнасці ад размяшчэння месцаў у вагоне. Напрыклад, пры праездзе ў плацкартных вагонах ў паведамленні БеларусьРасія бакавыя месцы каштуюць танней.

    Чытаць далей…