Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка карэктуе расклад цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Украіны на летні час

24 сакавіка 2016

У сувязі з пераходам краін Еўрасаюза і Украіны на летні час у ноч з 26 на 27 сакавіка Беларуская чыгунка правяла карэкціроўку раскладу міжнародных цягнікоў. Змены узгоднены з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Напрыклад, поезд № 805 Мінск—Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 8.00 і прыбываў у канчатковы пункт прытрымлівання ў 9.30, з 27 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 10.30 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік № 806 Вільнюс—Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.12 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.42, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.12. Час прыбыцця ў Мінск не зменіцца.

Карэкціроўкі закранулі і міжнародныя цягнікі ў зносінах з Украінай і Польшчай.

Так, цягнік № 86 Мінск—Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.10 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 22.42 і прыбываць у Кіеў у 8.52. У адваротным кірунку цягнік № 85 Кіеў—Мінск, пасля пераходу на летні час, будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.28 (да 27 сакавіка адпраўляўся ў 21.19) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 8.38 (да 27 сакавіка прыбываў у 9.17).

 

Цягнік № 9 Масква—Варшава, у складзе якога курсуюць прычапныя Вагоны Мінск—Варшава, з 27 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 23.56 і прыбываць у Варшаву ў 9.09 (да 27 сакавіка цягнік адпраўляўся з Мінска ў 1.16 і прыбываў у Варшаву ў 9.09). Пры праездзе з Варшавы з 27 сакавіка цягнік № 10 Варшава—Масква будзе адпраўляцца з Варшавы ў 18.40 і прыбываць у Мінск у 6.33 (да 27 сакавіка цягнік адпраўляўся з Варшавы ў 18.27 і прыбываў у Мінск у 7.24).

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення цягнікоў можна атрымаць на сайце www. rw.by, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах даведачных службаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год