Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

31 сакавіка на Беларускай чыгунцы пройдзе «Адзіны дзень пасажыра»

25 сакавіка 2016

У 2016 годзе Беларуская чыгунка працягне новы фармат зносін з пасажырамі — інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра».

Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы ў адзін і той жа час — з 14.00 да 17.00.

У сустрэчы з пасажырамі прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў. Месца правядзення мерапрыемства на вакзалах будзе візуальна пазначана ў адзіным карпаратыўным стылі.

Зносіны з пасажырамі ў новым фармаце Беларуская чыгунка праводзіць у мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі. У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакінуць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

 

На працягу года «Адзіны дзень пасажыра» на Беларускай чыгунцы пройдзе 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 29 верасня, 29 снежня.

Зносіны ў новым фармаце былі арганізованы беларускай магістраллю ў 2015 годзе і атрымалі станоўчыя водгукі ад пасажыраў. У асноўным паступалі прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў і удасканаленнем работы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак і павышэнню якасці аказваемых паслуг.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год