Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае працу па вывучэнні далейшага развіцця пасажырскага сэрвісу на вакзалах шляхам анкетавання

18 студзеня 2016

Беларуская чыгунка праводзіць анкетаванне пасажыраў па пытаннях удасканалення працы пасажырскага сэрвісу. Пытанні анкеты размешчаны на галоўнай старонцы карпаратыўнага сайта.

Беларуская магістраль вывучае магчымасць не толькі пашырэння паслуг, якія могуць прадастаўляцца на вакзалах беларускай магістралі, а таксама звяртаецца да пасажыраў з просьбай шляхам анкетавання адзначыць, якія паслугі па важнасці, на іх погляд, павінны давацца на вакзалах беларускай магістралі.

Напрыклад, якія аб'екты грамадскага харчавання, размешчаныя на вакзале, яны лічаць найбольш запатрабаванымі, як найбольш зручна і даступна можна атрымаць інфармацыю, якія з спадарожных паслуг, прапанаваных у анкеце, найбольш значныя.

 

Правядзенне анкетавання дапаможа не толькі ў арганізацыі працы па ўдасканаленні пасажырскага комплексу беларускай магістралі, а таксама створыць сучасны вобраз вакзала, паслужыць добрым пачаткам пры правядзенні работ па мадэрнізацыі аднаго з вакзальных комплексаў БЧ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год