Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2016 годзе прадоўжыць новы фармат зносін з пасажырамі

11 студзеня 2016

У мэтах вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, а таксама забеспячэння зваротнай сувязі з пасажырамі Беларуская чыгунка ў 2016 годзе працягне фармат зносін з пасажырамі  інфармацыйнае мерапрыемства «Адзіны дзень пасажыра». Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Баранавічах, Гродне, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Оршы.

На працягу года Адзіны дзень інфармавання на Беларускай чыгунцы пройдзе 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 29 верасня, 29 снежня.

У правядзенні інфармацыйнага мерапрыемства прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты аддзяленняў дарогі, пасажырскіх аддзелаў, начальнікі станцый і вакзалаў.

У рамках правядзення мерапрыемства пасажыры змогуць задаваць спецыялістам беларускай магістралі пытанні вусна, а таксама пакідаць свае пытанні пісьмова. Іх заявы будуць разгледжаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб звароце грамадзян і юрыдычных асобаў».

 

Зносіны ў новым фармаце атрымалі станоўчыя водгукі ад пасажыраў у 2015 годзе. У асноўным у адрас беларускай магістралі паступалі прапановы, звязаныя з раскладам руху пасажырскіх цягнікоў, па ўдасканаленні працы пасажырскага комплексу. Правядзенне такіх мерапрыемстваў спрыяе далейшаму развіццю пасажырскіх перавозак. Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатова выслухаць іх пажаданні і прапановы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год