Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў Віцебску праводзіць семінар-нараду па забеспячэнні бяспекі працы

03 снежня 2015

45 снежня на базе Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі пройдзе семінар-нарада па ахове працы.

Сярод удзельнікаў мерапрыемства галоўныя інжынеры, начальнікі аддзелаў аховы працы, прамысловай і экалагічнай бяспекі аддзяленняў дарогі.

Таксама ў мерапрыемстве прымуць удзел супрацоўнікі Кастрычніцкай чыгункі  філіяла ААТ «Расійскія чыгункі».

Нарада ў Віцебску насычана дзелавой праграмай. Удзельнікам нарады прапанаваны шэраг дакладаў па актуальных тэмах.

Галоўныя інжынеры Беларускай чыгункі раскажуць пра стан аховы працы на аддзяленнях дарогі і мерах, накіраваных на паляпшэнне ўмоў аховы працы, забеспячэнне бяспечных умоў працы работнікаў.

Не застануцца без увагі і пытанні стану прамысловай бяспекі, электрабяспецы на беларускай магістралі. Будзе нададзена ўвага распрацоўцы і ўкараненню на Беларускай чыгунцы інтэграванай сістэмы кіравання аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай з выкарыстаннем Інтэрнэт тэхналогій.

Калегі-чыгуначнікі з Расіі падзеляцца вопытам арганізацыі работы па пытаннях аховы працы на Кастрычніцкай чыгунцы — філіяле ААТ «Расійскія чыгункі». Раскажуць аб удасканаленні сістэмы кіравання аховай працы, аб укараненні і рэалізацыі комплекснай сістэмы ацэнкі стану аховы працы.

Таксама расійскія калегі пазнаёмяць удзельнікаў семінара з працай вагона «Ахова працы» Кастрычніцкай чыгункі. Наведванне вагона ў рамках семінара прадугледжана і работнікамі Віцебскага чыгуначнага вузла.

Акрамя таго, удзельнікі мерапрыемства наведаюць вытворчыя аб'екты беларускай магістралі.

2015 год у адпаведнасці з Рэспубліканскай мэтавай праграмай па паляпшэнні ўмоў і аховы працы на 20112015 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, абвешчаны Годам бяспекі працы на транспарце.

Беларуская чыгунка надае асаблівую ўвагу стану ўмоў і аховы працы, штогод праводзіць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў і аховы працы.

Арганізацыя работы па паляпшэнню ўмоў і аховы працы на Беларускай чыгунцы ў 2015 годзе ажыцяўляецца па 7 асноўных напрамках. Гэта прававое забеспячэнне аховы працы; арганізацыя забеспячэння аховы працы; мерапрыемствы па гаспадарках службаў, арганізацый; санітарна-гігіенічныя, лячэбна-прафілактычныя і лячэбна-аздараўленчыя мерапрыемствы; навучанне работнікаў, укараненне перадавога вопыту па ахове працы; інфармацыйнае забеспячэнне; стварэнне сучасных санітарна-бытавых умоў, паляпшэнне ўмоў працы. Усяго планам прадугледжана каля 100 мерапрыемстваў.

За 9 месяцаў бягучага года на прадпрыемствах беларускай магістралі праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваны на паляпшэнне ўмоў аховы працы. За дадзены перыяд прыведзена ў адпаведнасць, зыходзячы з патрабаванняў санітарна-гігіенічных нарматываў, 550 працоўных месцаў. Гэта дазволіла палепшыць умовы працы 669 работнікам Беларускай чыгункі, у тым ліку палепшаныя ўмовы працы на 154 рабочых месцах, на якіх працуе 198 работнікаў. Вялікая ўвага надавалася павышэнню кваліфікацыі па пытаннях аховы працы. За дадзены перыяд прайшлі навучанне 3737 работнікаў. Было арганізавана і праведзена 37 семінараў па ахове працы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год