Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Увазе пасажыраў! З 15 кастрычніка Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду пасажыраў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй

14 кастрычніка 2015

Беларуская чыгунка па ўзгадненні c ААТ «Расійскія чыгункі»з 15 кастрычніка ўзаемна зніжаюць кошт праезду пасажыраў у сярэднім на 12%. Зніжкі будуць дзейнічаць да канца бягучага года.

Да прыкладу, кошт праезду па маршруце МінскМасква ў купэ няфірменнага цягніка знізіцца на 140,0 тыс. рублёў і складзе 1016,0 тыс. рублёў, у плацкартным вагоне — на 80,0 тыс. рублёў і складзе 562,0 тыс. рублёў, а на бакавых месцах на 65,0 тыс. рублёў і складзе 507,0 тыс. рублёў.

 

Акрамя таго да зніжанага кошту праезду захоўваюцца зніжкі: да 15%  у залежнасці ад тэрмінаў набыцця праязных дакументаў для купэйных вагонаў і вагонаў СВ;

10%  пры праездзе пасажыра на бакавых месцах у плацкартным вагоне;

10%  зніжка пры адначасовым афармленні праязных дакументаў «туды і назад» пры праездзе ў вагонах СВ і купэйных вагонах асобных цягнікоў.

Таксама пры праездзе арганізаваных груп пасажыраў захоўваюцца зніжкі да 30% ад агульнага кошту праезду пры набыцці групавога білета ў залежнасці ад агульнай адлегласці паездкі і колькасці пасажыраў у групе.

З інфармацыяй аб кошце праезду і ўмовамі прымянення зніжак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце беларускай магістралі www. rw.by, а таксама ў даведачных службах і білетных касах Беларускай чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год