Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У лістападзе бягучага года электрацягнікі гарадскіх ліній злучаць Мінск з горадам-спадарожнікам — Смалявічамі. Беларуская чыгунка працягвае працы па рамонце чыгуначнай інфраструктуры на ўчастку Мінск—Смалявічы

12 кастрычніка 2015

З пачатку гэтага года на ўчастку Мінск-ПасажырскіСмалявічы абноўлена 25 км шляху, адрамантавана чатыры пераезды. Таксама новае аблічча здабудуць станцыі і прыпыначныя пункты. Беларуская чыгунка праводзіць работы па абнаўленні пасадачных платформаў, пешаходных пераходаў, запланавана замена агароджы і апор асвятлення. Прадугледжана ўстаноўка новых элементаў візуальна-адраснага інфармавання і аўтаматычных сістэм абвесткі аб надыходзячым цягніку. Нададзена ўвага добраўпарадкаванню тэрыторый.

У цяперашні час завершаны рамонт пасажырскіх платформаў на прыпыначным пункце Трактарны, вядуцца работы на прыпыначным пункце Дамашаны, станцыі Сцяпянка.

На станцыі Азярышча выкананы рамонт берагавой платформы, вядуцца работы па астраўной платформе, якая пашырыцца да шасці метраў і стане вышынёй 550 мм, у сувязі з чым праводзяцца работы па шляхавым пераўладкаванні дадзенай станцыі.

 

У бліжэйшы час Беларуская чыгунка плануе завяршыць работы па электрыфікацыі прыёма-одправачнага шляху № 12 станцыі Смалявічы для прыёму электрацягнікоў гарадскіх ліній. Нагадаем, што працы па развіцці інфраструктуры станцыі ўчастку Смалявічы, Беларуская магістраль выканала яшчэ ў мінулым годзе да адкрыцця Руху на ўчастку Мінск-Пасажырскі-Нацыянальны аэрапорт.

Беларуская чыгунка 10 верасня 2011 года ў рамках ўкаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі-Ждановічы-Беларусь (Заслаўе). 7 лістапад 2013 года цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з яшчэ адным горадам-спадарожнікам — Рудзенскам.

У лістападзе бягучага года Беларуская чыгунка плануе адкрыць рух гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі —Смалявічы з прыпынкамі на станцыях: Мінск-Усходні, прыпыначным пункце Трактарны, станцыях Сцяпянка, Азярышча, Калодзішчы, Гарадзішча.

Гарадскія лініі забяспечваюць сувязь буйных жылых мікрараёнаў сталіцы, гарадоў спадарожнікаў і насяленных пунктаў, прылеглых да маршрутах курсіравання цягнікоў, тым самым заваёўваюць вялікую папулярнасць у пасажыраў. З моманту адкрыцця рэгулярнага руху цягнікамі гарадскіх ліній перавезена больш за 8,6 млн пасажыраў.

Інфармацыя падрыхавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год