Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе ў Брэсце XV міжнародны турнір па валейболе

16 кастрычніка 2015

Беларуская чыгунка ўжо ў 15-ы раз правядзе адкрыты міжнародны турнір па валейболе. Мерапрыемства пройдзе на базе культурна-спартыўнага цэнтра Брэсцкага аддзялення БЧ з 30 кастрычніка па 1 лістапада.

Чакаецца, што ў турніры возьмуць удзел жаночыя і мужчынскія зборныя каманды па валейболе чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Польшчы, Славакіі, а таксама ПАО «Транскантэйнер».

 

Арганізатарамі міжнароднага турніру па валейболе з'яўляюцца Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Турнір праводзіцца на Беларускай чыгунцы штогод з 2000 года.

Мэтай мерапрыемства з'яўляецца папулярызацыя валейбола і развіццё дружалюбных сувязяў паміж чыгуначнікамі розных краін, абмен вопытам па арганізацыі спартыўна-масавай работы з замежнымі чыгуначнымі адміністрацыямі. Турнір праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, 110-годдзю ўтварэння Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, Году моладзі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год