Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўнесла карэкціроўкі ў расклад руху міжнародных цягнікоў у сувязі з пераходам краін ЕС і Ўкраіны на «летні» час

27 сакавіка 2015

Ў сувязі з пераходам на «летні» час краін Еўрапейскага Саюза і Ўкраіны ў ноч з 28 на 29 сакавіка Беларускай чыгункай сумесна з чыгуначнымі адміністрацыямі Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны загадзя праведзена карэкціроўка
раскладу руху міжнародных цягнікоў.

Напрыклад, цягнік №805 Мінск—Вільнюс, які адпраўляўся з Мінска ў 8.40 і прыбываў у канчатковы пункт прытрымлівання ў 10.10, з 29 сакавіка будзе прыбываць у Вільнюс у 11.10 (час адпраўлення з Мінска застанецца без змен). Цягнік №806 Вільнюс—Мінск адпраўляўся з Вільнюса ў 18.14 і прыбываў у сталіцу Беларусі ў 21.44, а пасля 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Вільнюса ў 19.14. Час прыбыцця ў Мінск застанецца ранейшым.

Змены кранулі і міжнародныя цягнікі у паведамленні з Украінай і Польшчай. Цягнік №86 Мінск—Кіеў, які адпраўляўся са сталіцы Беларусі ў 22.42 і прыбываў у Кіеў у 7.51, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 21.55 (час прыбыцця ў Кіеў застанецца без змен). У зваротным кірунку цягнік №85 пасля пераходу на «летні» час будзе адпраўляцца з Кіева ў 22.52 (да 29 сакавіка адпраўляўся ў 21.19) і прыбываць у сталіцу Беларусі ў 8.38.

 

Цягнік №115 Мінск—Варшава, які адпраўляўся з Мінска ў 21.46 і прыбываў на ст. Варшава-Цэнтральная ў 5.40, з 29 сакавіка будзе адпраўляцца з Мінска ў 20.45 (час прыбыцця застанецца без змен). Цягнік №116 Варшава—Мінск адпраўляўся са ст. Варшава-Цэнтральная ў 21.06 і прыбываў у Мінск у 09.26. З пераходам на «летні» час дадзены цягнік будзе адпраўляцца з Варшавы па ранейшым раскладзе, але ў Мінск ён будзе прыбываць у 07.58.

У сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў скарэктаваны расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній, якія курсуюць па тэрыторыі Беларусі.

Падрабязную інфармацыю пра расклад міжнародных цягнікоў, цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній можна атрымаць на сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, у чыгуначных касах і па тэлефонах даведкавых службаў.

29 сакавіка 2015 года пасажырскія цягнікі, адпраўленыя з пачатковых станцый да перакладу стрэлкі гадзінніка і якія апынуліся ў шляхі прытрымлівання ў момант перакладу гадзіннікавай стрэлкі, у далейшым едуць да канчатковых станцый паводле раскладу, што дзейнічаў да перакладу гадзін.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам  БЧ

Да спісу навін за 2015 год