Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У купэйным вагоне — па цане плацкартнага, у плацкартным — па цане сядзячага. Беларуская чыгунка на майскія святы змяншае тарыфы на пасажырскія перавозкі ў паведамленні з Расіяй і Ўкраінай

26 сакавіка 2015

Ў дні святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Беларуская чыгунка дадаткова змяншае тарыфы на міжнародныя пасажырскія перавозкі ў паведамленні з Расіяй і Ўкраінай.

Паніжаныя тарыфы на перавозкі ў паведамленні з Расіяй будуць дзейнічаць два дні — 8 і 9 мая. У гэты перыяд кошт праезду зменшыцца на 35—45% у параўнанні з сённяшнім у залежнасці ад далёкасці паездкі і катэгорыі вагона. Так, білет з Мінска да Масквы ў купэйным вагоне будзе каштаваць каля 530 тыс. рублёў, што на 450 тыс. рублёў менш, чым сёння. У плацкартавым вагоне праезд патаннее на 190 тыс. рублёў да 350 тыс. рублёў, у вагоне з месцамі для сядзення кошт праезду зменшыцца да 230 тыс. рублёў. Акрамя таго, у гэтыя дні захоўваюцца ўсе зніжкі на праезд у паведамленні з Расіяй, усталяваныя рознымі тарыфнымі планамі.

Больш працяглы перыяд зніжак чакае пасажыраў, якія плануюць паездку ва Ўкраіну. З 1 па 9 мая ўключна праезд у дадзеным кірунку стане танней на 10%. Напрыклад, з Мінска да Кіева паездка на майскія святы ў купэйным вагоне фірмовага цягніка з улікам зніжкі складзе каля 910 тыс. рублёў, у плацкартавым — 560 тыс. рублёў. У нефірмовым цягніку кошт праезду ў купэйным вагоне абыйдзецца ў 720 тыс. рублёў, у плацкартавым — 455 тыс. рублёў.

 

Звяртаем увагу пасажыраў на тое, што кошт праезду паказаны паводле дзейснага курсу швейцарскага франка, усталяванага ў сакавіку бягучага года.

Папярэдні продаж квіткоў са зніжкамі ўжо пачаўся!

Зніжаныя тарыфы будуць дзейнічаць пры праездзе ва ўсіх цягніках Беларускай чыгункі. У вас ёсць добрая магчымасць асабіста павіншаваць з Днём Перамогі ветэранаў, сваіх сяброў і блізкіх ва Ўкраіне і Расіі!

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год