Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Адзіны дзень пасажыра пройдзе 26 сакавіка на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Оршы

24 сакавіка 2015

Беларуская чыгунка працягвае новы фармат зносін з пасажырамі. 26 сакавіка на чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Оршы пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудуцца ў адын час — з 14.00 да 17.00.

У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў. Пасажыры змогуць задаць спецыялістам беларускай магістралі пытанні ў вуснай і пісьмовай формах.

Месцы правядзення мерапрыемстваў на вакзалах будуць аформлены ў адзіным карпаратыўным стылі.

 

Звяртаем увагу, што на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі размешчаны банэр і арганізавана апытанне грамадскай думкі аб удасканаленні абслугоўвання пасажыраў.

Беларуская чыгунка адкрыта для зносін з пасажырамі і гатовая выслухаць іх пажаданні і прапановы!

Нагадваем, Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат зносін з пасажырамі — Адзіны дзень пасажыра — з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі. Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і 1-га класа: у Мінску, Брэсце, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Оршы. На працягу года Адзіны дзень інфармавання на Беларускай чыгунцы пройдзе 26 сакавіка, 25 чэрвеня, 24 верасня, 24 снежня.

Зносіны ў новым фармаце ўжо атрымалі добрыя водгукі ад пасажыраў. У студзені бягучага года Беларуская чыгунка правяла на ўсіх аддзяленнях дарогі акцыю «Адкрыты дыялог».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год