Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе аб змене тэрмінаў вяртання праязных дакументаў у міжнародных зносінах у выпадку спазнення пасажыра на цягнік, а таксама правілаў перавозкі хатнiх жывёл

08 студзеня 2015

З 1 студзеня бягучага года ў выпадку спазнення пасажыра на цягнік міжнародных зносін вярнуць кошт праязнога дакумента (яго білетную частку) можна толькі на працягу 1 гадзіны пасля адпраўлення цягніка. Нагадаем, што раней вяртаўся кошт білета, калі аб спазненні было заяўлена ў білетную касу на працягу 3 гадзін.

Таксама з 1 студзеня бягучага года ўнесены змены ў правілы перавозкі хатнiх жывёл. Так, у міжнародных зносінах перавозка хатнiх жывёл (сабак, катоў, птушак) дапускаецца толькі ў асобным купэ купэйнага вагона не больш за дзве жывёлы. Пры гэтым пасажыру неабходна аплаціць праезд за перавозку жывёл па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ.

 

Пры адсутнасці ў перавозчыка магчымасці даць асобнае купэ для перавозкі жывёл такая перавозка не дапускаецца.

Хатнiя жывёлы (сабакі, каты, птушкі) павінны быць змешчаны ў скрыні, карзiны, клеткі і свабодна размяшчацца на месцах, адведзеных для перавозкі ручной паклажы.

Сабакі, не змешчаныя ў спецыяльную тару, павінны мець наморднік і ланцужок.

Пасажыр нясе поўную адказнасць за парушэнне санітарна-гігіенічных патрабаванняў жывёламi і птушкамi, што ён перавозiць, і абавязаны забяспечыць адпаведную ўборку вагона.

Пасажырам-сляпым дазваляецца правозіць з сабой сабак-павадыроў ў агульных і плацкартных вагонах без дадатковай аплаты. Пры правозе сабак-павадыроў ў адным купэ купэйнага вагона пасажыр абавязаны аплаціць паездку па поўным тарыфе па ліку незанятых месцаў у купэ.

Гэтыя змены ўведзены ў дзеянне ў адпаведнасці з новай рэдакцыяй дадатку 1 да АП ПМПЗ «Пагадненне аб міжнародным пасажырскім зносінах (ПМПЗ) з улікам асаблівасцяў прымянення яго асобных нормаў у дзяржавах-удзельніцах Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Грузіі, Латвійскай Рэспублікі, Літоўскай Рэспублікі, Эстонскай Рэспублікі» . Новая рэдакцыя была прынятая на 61 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіла у кастрычніку 2014 года ў Баку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: АП ПМПЗ
Да спісу навін за 2015 год