Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2014 годзе ўвяла ў эксплуатацыю 45 тэрміналаў самаабслугоўвання

16 студзеня 2015

З мэтай павышэння якасці паслуг і развіцця безнаяўных разлікаў Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па пашырэнні сеткі плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, якія дазваляюць набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.

У 2014 годзе было ўведзена ў эксплуатацыю 45 такіх тэрміналаў на станцыях Брэст-Цэнтральны, Гарадок, Віцебск, Полацк, Лунінец, Ліда, Гродна, Баранавічы-Палескія, Бабруйск, Пагодзіна, Крычаў, Магілёў, Брэст-Палескі, Жлобін, Гомель-Пасажырскі, Калінкавічы, Мінск-Пасажырскі, Смалявічы, Орша-Цэнтральная. У выніку сёння аплаціць білет праз тэрміналы можна ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, а таксама ў шэрагу гарадоў, якія з'яўляюцца буйнымі чыгуначнымі вузламі.

Акрамя таго, у лістападзе 2014 для ўсіх тэрміналаў БЧ была выкананая дапрацоўка праграмнага забеспячэння, якая дазволіла афармляць праз іх праезд у Нацыянальны аэрапорт Мінск.

 

Усяго на цяперашні час на станцыях Беларускай чыгункі ўстаноўлена 58 плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання. Па выніках 2014 з выкарыстаннем тэрміналаў было аформлена 226,1 тысячы праязных дакументаў.

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года.

Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак усіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.

Аплачваючы білет праз тэрміналы, пасажыры могуць скарыстацца функцыяй «Захаваныя маршруты». Пры выкарыстаннi купляючы білет праз тэрмінал аплатнай карткi, якой быў аплочаны білет у папярэдні раз, на экране адлюстроўваюцца захаваныя маршруты гэтага пасажыра, што дазваляе зэканоміць час пры куплі білета і звесці да мінімуму колькасць неабходных для гэтага крокаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год