Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 студзеня па Беларускай чыгунцы пройдзе цягнік Масква—Ніца з новымі вагонамі RIC, прымеркаваны да 150-годдзя адкрыцця чыгуначных зносін паміж Расіяй і Францыяй

22 студзеня 2015

Цягнік №17 Масква—Ніца курсіруе адзін раз у тыдзень. Агульны час у шляху — 47 гадзін, за гэты час ён праходзіць больш за 3000 кіламетраў па тэрыторыі 8 дзяржаў.

Беларуская чыгунка забяспечвае бесперашкодны паскораны пропуск цягніка па тэрыторыі Беларусі, які робіць прыпынкi ў Оршы, Мінску і Брэсце. У горадзе над Бугам адбываецца змена колавых пар каляіны шырынёй 1520 мм на каляіну 1435 мм, прынятую ў Заходняй Еўропе.

 

Цягнікі з Расіі да Блакітнага берага курсіравалі з 1864 да 1914 года. Зносны былi адноўлены ў 2010-м годзе. Урачыстая сустрэча цягніка, прымеркаваная да 150-гадовага юбілею чыгуначных зносін Расія—Францыя і запуску ў эксплуатацыю новых камфартабельных пасажырскіх вагонаў еўрапейскага габарыту RIC адбудзецца 24 студзеня ў Ніцы.

Высокія стандарты абслугоўвання пасажыраў гэтага цягніка і яркі прыклад міжнароднай кааперацыі, накіраваныя на карысць пасажыраў і рынку транспартных паслуг, дасягнуты дзякуючы пастаяннай і карпатлівай працы ўсіх удзельнікаў перавозачнага працэсу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год