Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Абноўлены пасажырскi будынак на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя адкрые дзверы для пасажыраў

22 снежня 2014

Адкрыццё пасажырскага будынка на станцыі Баранавічы-Цэнтральныя пасля правядзення капітальнага рамонту плануецца 24 снежня.

Сімвалічна, што мерапрыемства пройдзе напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня беларускай магістралі спаўняецца 152 годы.

Рэгулярны чыгуначны рух на ўчастку Мінск—Брэст праз станцыю Баранавічы-Цэнтральныя быў адкрыты ў лістападзе 1871. Цяперашняе аблічча будынак набыў ў 1946 годзе.

Кожныя суткі тут адпраўляюцца 13 пар цягнікоў міжнародных ліній, 5 пар цягнікоў міжрэгіянальных ліній эканом-класа, 13 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.

 

Транспартнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў на Беларускай чыгунцы, якое забяспечвае перавозкі грузаў і пасажыраў у пяці напрамках: Расія, Украіна, Літва, Латвія, Польшча. У саставе гэтага аддзялення чыгункі — 60 дзеючых станцый, у тым ліку такія буйныя чыгуначныя вузлы, як Баранавічы, Гродна, Лунінец, Ваўкавыск і Ліда.

У цяперашні час на Баранавіцкім аддзяленні функцыянуюць два пагранiчныя пераходы з Рэспублікай Польшча: Брузгі—Кузніца Бялостоцка, Свіслач—Семянувка. Прыём і перадача вагонаў і грузаў ажыццяўляецца як па каляіне 1520 мм, так і па каляіне 1435 мм.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год