Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла расклад руху цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

27 кастрычніка 2014

7 лістапада Беларуская чыгунка адкрые рух пасажырскіх цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск — у гэты дзень сучасны дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйсы (час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 16.30 і 20.25).

З 8 лістапада па гэтым маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар сучасных трохвагонных дызель-цягнікоў ДП3. Першы цягнік будзе адпраўляцца з Мінска ў аэрапорт у 5.35, апошні — у 20.25.

У шляху руху прадугледжана адзiн прыпынак — у Смалявічах. Гэтая станцыя стане своеасаблівым перасадачны вузлом для пасажыраў, якія едуць ў Нацыянальны аэрапорт з іншых напрамкаў — з Оршы, Віцебска, Магілёва, Барысава, а таксама раённых цэнтраў, размешчаных на маршруце следавання рэгіянальных цягнікоў бізнес-класа Мінск—Орша—Мінск. Кошт білета ад Смалявічаў да п.п. Нацыянальны аэрапорт Мінск складзе 14 600 рублёў.

 

Графік руху цягнікоў у зносінах з Нацыянальным аэрапортам распрацаваны з улікам раскладу авіярэйсаў, тэхналогіі праходжання пасажырамі ўсіх неабходных працэдур у аэрапорце, а таксама часам прыбыцця цягнікоў у перасадачных зносінах паміж абласнымі цэнтрамі і Мінскам.

Нагадваем, праезд непасрэдна да аэрапорта будзе ўключаць у сябе перавозку на аўтобусе ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт Мінск. Агульны час у шляху з улікам перасадкі складзе каля 70 хвілiн, з іх 55-56 мін. зойме пераезд на цягніку.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Расклад руху цягнікоў у Нацыянальны аэрапорт Мінск

Да спісу навін за 2014 год