Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і Нацыянальны аэрапорт Мінск ўзгаднілі тэхналогію ўзаемадзеяння пры перавозцы пасажыраў да аэрапорта

29 кастрычніка 2014

Гэтая тэхналогія накіравана на стварэнне камфортных умоў праезду пасажыраў ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт «Мінск» непасрэдна да аэрапорта і прадугледжвае аператыўнае ўзаемадзеянне супрацоўнікаў двух транспартных арганізацый пры ажыццяўленні гэтай перавозкі.

Колькасць аўтобусаў, якія падаюцца для дастаўкі ў аэрапорт, будзе залежаць ад колькасці пасажыраў, якія ідуць у гэтым напрамку. Інфармацыю пра гэта чыгуначнікі будуць перадаваць работнікам аэрапорта, якія арганізуюць падачу неабходнай колькасці аўтобусаў.

Пры гэтай перавозцы будуць выкарыстоўвацца нізкападлогавыя аўтобусы павышанай камфортнасці вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода.

 

Нагадваем, 7 лістапада Беларуская чыгунка адкрые рух пасажырскіх цягнікоў па маршруце станцыя Мінск-Пасажырскі — прыпыначны пункт Нацыянальны аэрапорт «Мінск». У гэты дзень сучасны трохвагонны дызель-цягнік ДП3 здзейсніць у аэрапорт два рэйсы. З 8 лістапада па гэтым маршруце ў тэставым рэжыме будуць штодня курсіраваць 5 пар такіх цягнікоў. У шляху руху прадугледжана адзiн прыпынак — у Смалявічах.

Праезд ад прыпыначнага пункта Нацыянальны аэрапорт «Мінск» непасрэдна да аэрапорта будзе ажыццяўляцца на аўтобусе.

Агульны час у шляху з улікам перасадкі зойме каля 70 хвілiн, з іх 55-56 хвілін — праезд на цягніку. Кошт адной паездкі складзе 25 000 рублёў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: аэрапорт
Да спісу навін за 2014 год