Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» ўводзяць спецыяльныя тарыфы на перавозку пасажыраў асобнымі цягнікамі ў зносінах Беларусь—Расія

18 красавіка 2014

З мэтай павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак Беларуская чыгунка і ААТ «РЖД» ўводзяць спецыяльныя тарыфныя ўмовы на 2014 год на асобныя цягнікi адпраўленнем з 1 чэрвеня.

У міжнародных пасажырскіх цягніках №4/3 Брэст—Масква фарміравання БЧ і №7/8 Масква—Брэст фарміравання ААТ «Федэральная пасажырская кампанія», у залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу, да агульнага кошту праезду па тэрыторыі Расіі і Беларусі ў вагонах ўсіх тыпаў, за выключэннем агульных, устанаўліваецца:

 
  • 15% скідка да агульнага кошту праезду (білет на ўвесь маршрут следавання і плацкарта) — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 60 да 31 сутак да адпраўлення цягніка ;
  • 10% скідка да агульнага кошту праезду — пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 30 да 21 сутак да адпраўлення цягніка;
  • пры ўмове продажу праязных дакументаў у перыяд ад 20 да 11 сутак да адпраўлення цягніка скідак не прадугледжана, а пры ўмове продажу праязных дакументаў за 10 сутак і менш да адпраўлення цягніка усталёўваецца 5% надбаўка да агульнага кошту праезду.

Названыя скідкі і надбаўка не будуць дзейнічаць да кошту праезду па тэрыторыі Беларусі і кошту плацкарты ў вагонах фарміравання БЧ для наступных дат 2014: 31.10.—10.11; 25.12.—31.12.; па тэрыторыі Расiйскiх чыгунак і кошту плацкарты ў вагонах фарміравання ААТ «ФПК» для наступных дат 2014: 31.10.—04.11; 25.12.—31.12.

Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку № 4/3 Брэст—Масква ў купэйным вагоне па маршруце Мінск—Масква складае 1 243 000 руб. (па стане на 01. 04.2014) ; ў выпадку аплаты праезду да 31 сутак і больш да адпраўлення цягніка кошт праезду са скідкай 15% складзе 1 058 000 руб.

Акрамя таго, устанаўліваецца скідка ў памеры 10% ад агульнага кошту праезду пры адначасовым афармленні праязных дакументаў у напрамку туды—назад для праезду ў вагонах СВ і купэйных вагонах цягнікоў фарміравання БЧ №96/95 (да 01.06.2014 — №196/195) Брэст—Масква і №26/25 Мінск—Масква.

Так, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку №26/25 Мінск—Масква ў купэйным вагоне ў адным кірунку складзе 1 243 000 руб., а пры аплаце праезду ў кірунку туды—назад кошт праезду ў адным кірунку складзе 1 119 700 руб.

Пры гэтым вяртанне праязных дакументаў, аформленых па спецыяльным тарыфе для праезду туды—назад ажыццяўляецца пры адначасовым прад'яўленні двух праязных дакументаў, аформленых у абодва бакі. Вяртанне праязнога дакумента, нявыкарыстанага ў адзін бок, а таксама частковае вяртанне праязных дакументаў, аформленых са скідкай на праезд туды—назад, не выконваецца.

У залежнасці ад размяшчэння месцаў павялічыцца розніца ў кошце праезду ў плацкартных вагонах цягнікоў №4/3 Брэст — Масква; №26/25 Мінск—Масква; №96/95 Брэст—Масква фарміравання БЧ і цягнікі №7/8 Масква—Брэст фарміравання ААТ «ФПК». Білеты на бакавыя паліцы плацкартных вагонаў гэтых цягнікоў будуць каштаваць танней. Напрыклад, кошт праезду 1 чэрвеня ў цягніку №26/25 Мінск—Масква ў плацкартным вагоне на небакавых месцах складзе 674 700 руб., на бакавых месцах са скідкай 10% — 608 300 руб.

Скідкі, якія даюцца ў залежнасці ад размяшчэння месцаў у плацкартных вагонах, падсумоўваюцца са скідкамі ў залежнасці ад тэрмінаў (глыбіні) продажу і скідкай «туды—назад».

Звяртаем увагу на тое, што названыя тарыфныя ўмовы прымяняюцца пры праездзе ў міжнародных зносінах паміж Беларуссю і Расiяй і не дзейнічаюць пры афармленні праязных дакументаў у межах Беларусі, а таксама пры перавозцы арганізаваных груп пасажыраў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год