Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

ПРЭС-РЭЛІЗ Адкрыццё электрыфікаванага ўчастка Жлобін—Асіповічы і руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній па маршруце Мінск—Жлобін

27 верасня 2013

Беларуская чыгунка завяршыла работы па электрыфікацыі ўчастка Жлобін—Асіповічы. 29 верасня будзе адкрыты рэгулярны рух электрацягнікоў рэгіянальных ліній па маршруце МінскЖлобін.

Прайшло ўсяго паўгода з таго моманту, як у красавіку быў арганізаваны рэгулярны рух электрацягнікоў на ўчастку Мінск—Бабруйск. Падаўжэнне гэтага маршруту да Жлобіна — падзея асаблівай значнасці. Чыгуначнікі завяршылі першы этап рэалізацыі важнейшага інвестыцыйнага праекта «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы», які прадугледжвае паэтапную электрыфікацыю да 2015 года трох участкаў: Жлобін—Асіповічы (даўжыня 107,2 км), Гомель—Жлобін (86 км) і Жлобін—Калінкавічы (101 км)

Зроблены чарговы крок у развіцці новага фармату пасажырскіх перавозак. Упершыню жыхарам Жлобіна — буйнога прамысловага цэнтра і трэцяга па колькасці насельніцтва горада ў Гомельскай вобласці — даецца магчымасць штодзённага бесперасадачнага праезду ў сталіцу і назад на электрацягніках рэгіянальных ліній бізнес- і эканомкласа.

Рэалізацыя гэтага праекта будзе спрыяць умацаванню транспартных сувязей і актывізацыі развіцця трох рэгіёнаў — Мінскага, Магілёўскага і Гомельскага. Сімвалічна, што гэта падзея праходзіць у год 50-годдзя электрыфікацыі беларускай магістралі і 140-годдзя станцыі Жлобін.

 

Зручней і хутчэй

Да гэтага часу з Мінска ў Жлобін без перасадкі можна было даехаць толькі на цягніках міжнародных або міжрэгіянальных ліній.

З 29 верасня па маршруце Мінск—Жлобін—Мінск будзе штодня курсiраваць 1 пара цягнікоў рэгіянальных ліній бізнес-класа (ЭПР). Са Жлобіна электрацягнік № 815 будзе адпраўляцца ў 06.08 і прыбываць у сталіцу ў 08.47. Час адпраўлення цягніка № 816 з Мінска — 17.30, прыбыцця ў Жлобін — 20.10. У шляху руху яны будуць рабіць усяго тры прыпынкі — у Асіповічах, Бабруйску і Чырвоным Беразе. Адлегласць ад Мінска да Жлобіна сучасныя цягнікі рэгіянальных ліній бізнес-класа будуць пераадольваць у сярэднім за 2 гадзіны 40 хвілін. Для параўнання, час знаходжання ў шляху па дадзеным маршруце цягніка міжрэгіянальных ліній № 644 Мінск—Гомель складае ў сярэднім 03:00 03 мін.

Акрамя таго, па маршруце Мінск—Жлобін будуць штодня курсіраваць 2 пары электрацягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа. Час іх знаходжання ў дарозе з усімі прыпынкамі будзе складаць у сярэднім 4 гадзіны.

Неабходна адзначыць, што расклад руху электрацягнікоў па маршруце Мінск—Жлобін складзены з улікам правядзення ў цяперашні час работ па рэканструкцыі ўчастка Мінск—Рудзенск. Пасля іх завяршэння графік руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній будзе скарэкціраваны.

 

Павышаючы канкурэнтаздольнасць

Паколькі Беларусь — транзітная краіна, электрыфікацыя чыгуначных ліній у рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора мае асаблівую значнасць для развіцця грузавых перавозак. Калі сёння па электрыфікаваных участках беларускай магістралі перавозіцца каля 40% усіх грузаў, то да 2015 года пасля завяршэння электрыфікацыі ўчасткаў Гомель—Жлобін і Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа плануецца павялічыць гэтую долю да 60%. Улічваючы тыя перавагi, якія дае электрыфікацыя, гэта будзе садзейнічаць павышэнню канкурэнтаздольнасці беларускай магістралі як на ўнутраным, так і на міжнародным рынку транспартных паслуг.

Асноўнымі перавагамі электрыфікацыі з'яўляюцца:

  • скарачэнне эксплуатацыйных выдаткаў чыгункі, перш за ўсё, выдаткаў на аплату энергарэсурсаў для цягі цягнікоў;
  • павелічэнне тэхнічнай і маршрутнай хуткасці руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў, павышэнне вагавых нормаў грузавых цягнікоў;
  • экалагічнасць, змяншэнне адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе;
  • павышэнне мабільнасці, якасці жыцця насельніцтва і ўзроўня дзелавой актыўнасці.

Згодна з разлікамі, у выніку электрыфікацыі ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў будзе скарочана на 22%. Акрамя таго, на 20,4% павысіцца вагавая норма грузавых цягнікоў, на 19-25% павялічыцца тэхнічная і маршрутная хуткасць руху грузавых і пасажырскіх цягнікоў.

 

Далейшыя планы па электрыфікацыі

Дзяржаўнай праграмай развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011—2015 гады прадугледжана электрыфікацыя участкаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы, Маладзечна—Гудагай—Дзяржмяжа, якія ўваходзяць у IX Агульнаеўрапейскі транспартны калідор, а таксама абходаў Мінск — Калодзішчы—Шабаны і Гатава—Міханавічы.

Агульная працягласць участкаў, запланаваных да электрыфікацыі ў 2011—2015 гадах, складзе 387 км. У выніку доля электрыфікаваных чыгуначных ліній на беларускай магістралі будзе павялічана з цяперашніх 16% да 23%.

Электрыфікацыя дазволіць арганізаваць па Беларускай чыгунцы скразны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў на электрацязе па маршруце Кiев—Мiнск—Вiльнюс—Каўнас—Клайпеда/Калiнiнград і забяспечыць перавозку грузаў з Украіны і цэнтральнай Расіі да партоў Клайпеды, Вентспілса і Калінінграда.

У 2015 годзе плануецца завяршыць электрыфікацыю трох участкаў: Гомель—Жлобін, Жлобін—Калінкавічы і Маладзечна—Гудагай—Дзяржаўная мяжа.

У красавіку бягучага года Беларуская чыгунка пачала будаўнічыя работы па электрыфікацыі ўчастка Гомель—Жлобін, у цяперашні час вядзецца ўстаноўка апор кантактнай сеткі. Працягваюцца падрыхтоўчыя работы па электрыфікацыі ўчастку Жлобін—Калінкавічы .

У бягучым годзе Беларуская чыгунка пачне работы па электрыфікацыі напрамкаў Маладзечна—Гудагай—Дзяржаўная мяжа. Гэты праект рэалізуецца сумесна з Літоўскай чыгункай .

Беларуская чыгунка прапрацоўвае пытанні электрыфікацыі чыгуначных ліній у рамках IX агульнаеўрапейскага транспартнага калідора па кірунку Жлобін—Магілёў—Орша—Віцебск. У ліку першачарговых задач — рашэнне сумесна з расійскімі і латвійскімі калегамі пытанняў электрыфікацыі напрамкі Завольша—Віцебск—Полацк—Бігосава, што дазволіць арганізаваць рух цягнікоў на электрацязе ад Смаленска праз Віцебск і Полацк да Даўгаўпілса.

З чыгуначнікамі Украіны разглядаецца перспектыва супрацоўніцтва ў галіне электрыфікацыі прыгранічных участкаў ад Гомеля да Чарнігава і ад Калінкавічаў да Корасценя.

 

Комплексны падыход

Рэалізацыя праекта ажыццяўлялася пры выразным ўзаемадзеянні розных службаў Беларускай чыгункі - службы электразабеспячэння, пуцi, сігналізацыі і сувязі, перавозак, бяспекі руху цягнікоў і інш.

Адкрыццю руху цягнікоў на электрацязе па маршруце Жлобін—Асіповічы папярэднічаў вялікі аб'ём будаўніча-мантажных работ, а таксама комплекс мерапрыемстваў па рамонце пуцi, мадэрнізацыі ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі і сувязі. Важна, што ўсе работы былі выкананы пры забеспячэнні бесперабойных перавозак пасажыраў і грузаў.

Агульнабудаўнічыя работы на ўчастку Жлобін—Асіповічы выконвалі больш за 15 будаўнічых арганізацый Беларусі. Былі пабудаваны дзве цягавыя падстанцыі «Жлобін-цягавая» і «Бабруйск-цягавая» і сеткі знешняга электразабеспячэння гэтых падстанцый. Пры праектаванні і будаўніцтве цягавых падстанцый на ўчастку Жлобін—Асіповічы сучаснае сілавое абсталяванне і кампановачныя рашэнні, якія забяспечваюць высокую эксплуатацыйную надзейнасць і бяспеку абслугоўвання. Выкарыстаны сучасныя сістэмы кіравання, дыягностыкі і аддаленага маніторынгу стану цягавых падстанцый для пераходу ў далейшым на іх працу без удзелу абслуговага персаналу.

На ўчастку Жлобін—Асіповічы таксама было ўстаноўлена больш за 4 тыс. апор і больш за 4 тыс. падмуркаў, звыш 400 рыгеляў жорсткіх папярочак кантактнай сеткі. Усе ўстройствы кантактнай сеткі выкананы з улікам асноўных тэхнічных патрабаванняў для хуткасцяў руху цягнікоў да 160 км/ч. Пры электрыфікацыі ўжыта сучасная кантактная падвеска, якая забяспечвае надзейнае ўзаемадзеянне кантактнага провада з токапрыëмнiкамi для забеспячэння хуткаснага руху. Гэта дазволіць значна павялічыць жыццёвы цыкл кантактнай сеткі, скараціць эксплуатацыйныя выдаткі.

У рэалізацыі праекта прыняў удзел шэраг айчынных прадпрыемстваў-вытворцаў. У тым ліку Светлагорскі завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый забяспечыў пастаўку усяго аб'ёму жалезабетонных апор, падмуркаў і анкераў кантактнай сеткі. На Жлобінскім рамонтна-механічным заводзе і Асіповіцкім заводзе жалезабетонных вырабаў і канструкцый была асвоена вытворчасць рыгеляў жорсткіх папярочак. Рэчыцкі метызны завод выканаў антыкаразійную ахову рыгеляў метадам гарачага ацынкавання .

 

Для даведкi: Першы ўчастак Беларускай чыгункі быў электрыфікаваны ў 1963 годзе. Гэта быў ўчастак Мінск—Аляхновічы .

На сённяшні дзень у поўным аб'ёме электрыфікаваны беларускi частак II Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора на ўчастку Брэст—Мінск—Орша—Дзяржмяжа з Расіяй. Таксама электрыфікаваны ўчастак чыгуначных ліній у рамках IX Агульнаеўрапейскага транспартнага калідора (участак Маладзечна—Мінск— Асіповічы—Бабруйск).

У цяперашні час працягласць магістральных ліній Беларускай чыгункі складае 5,5 тыс. км, з іх 0,9 тыс. км электрыфікаваныя, што складае — 16%. На электрыфікаваных участках выконваецца 25% грузаабароту і 30% пасажыраабароту .

Праект па электрыфікацыі ўчастка Гомель—Жлобін—Асіповічы магістраль рэалізуе сумесна з кітайскімі партнёрамі. Паміж Беларускай чыгункай і Кітайскай кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання (кампанія CUEC) падпісаны кантракт будаўнічага падраду па аб'екце «Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы. 1-я чарга. Ўчастак Жлобін—Асіповічы». Сума кантракта — 75,3 млн. долараў. У снежні 2012 года з Кампаніяй па экспарце і імпарце электраабсталявання Кітая таксама быў падпісаны дагавор будаўнічага падраду па электрыфікацыі ўчастку Жлобін—Гомель. Сума кантракта складае 94,9 млн. долараў. Крыніцамі фінансавання гэтых праектаў з'яўляюцца крэдытныя рэсурсы і ўласныя сродкі Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год