Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка павялічыла ў сакавіку продаж праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання на 39%

15 красавіка 2013

У сакавіку бягучага года праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мінску і Віцебску было прададзена 7,1 тыс. праязных дакументаў на цягнікі, што перасягнула ўзровень лютага на 39%. Усяго ў I квартале 2013 пасажыры набылі праз тэрміналы самаабслугоўвання 18,3 тыс. білетаў.

Папулярнасць дадзенай паслугі значна ўзрасла пасля таго, як у канцы лютага бягучага года Беларуская чыгунка ўстанавіла на ўсіх тэрміналах новую версію праграмнага забеспячэння, якая дазволіла значна скараціць колькасць неабходных для куплі білета крокаў.

Удасканаленне рэалізацыі білетаў праз плацежна-даведачныя тэрміналы з'яўляецца адным з напрамкаў работы, якую беларуская магістраль праводзіць з мэтай развіцця безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

 

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. У цяперашні час плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання функцыянуюць на двух станцыях беларускай магістралі — Мінск-Пасажырскі і Віцебск. Праз тэрміналы можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак ўсіх банкаў Беларусі. Камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не бярэцца.

Беларуская чыгунка плануе далейшае пашырэнне сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год