Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка спрасціла працэс продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання на вакзалах у Мінску і Віцебску

28 лютага 2013

Беларуская чыгунка на ўсіх плацежна-даведачных тэрміналах самаабслугоўвання ўстанавіла новую версію праграмнага забеспячэння з аптымізаваным працэсам афармлення праязных дакументаў. Папярэдне было праведзена тэставанне новай версіі на тэрміналах станцыі Мінск-Пасажырскі.

Дадзены праект беларуская магістраль рэалізавала сумесна з ААТ «АСБ Беларусбанк» з мэтай павышэння якасці паслуг для пасажыраў і папулярызацыі безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

 

Асноўнае адрозненне новай версіі праграмнага забеспячэння ад старой заключаецца ў значным скарачэнні колькасці крокаў, неабходных для куплі білета праз тэрмінал. Абноўлены інтэрфейс экранаў. Для зручнасці пасажыраў функцыя афармлення багажу вынесена асобнай кнопкай на галоўны экран тэрмінала, дабаўлена магчымасць выбару станцый па напрамках.

Нагадваем, упершыню паслуга продажу праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання была ўведзена ў студзені 2012 года. У цяперашні час плацежна-даведачныя тэрміналы функцыянуюць на двух станцыях беларускай магістралі – Мінск-Пасажырскі і Віцебск.

Праз тэрміналы можна набыць білеты на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа. Скарыстацца паслугай могуць трымальнікі плацежных картак ўсіх банкаў Беларусі. Пры гэтым камісійны збор пры куплі білетаў праз тэрміналы не спаганяецца.

Беларуская чыгунка плануе далейшае пашырэнне сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год