Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

14 лютага Беларуская чыгунка адкрыла новы зал пагранічнага і мытнага кантролю на Гродзенскім чыгуначным вакзале

14 лютага 2013

Будаўніцтва новага зала — гэта частка комплекснай рэканструкцыі Гродзенскага чыгуначнага вакзала.

У цэлым рэканструкцыю Гродзенскага вакзала плануецца завяршыць у другім квартале 2013 года.

Новы зал мытнага і пагранічнага кантролю еўрапейскага ўзроўню дазволіць абслугоўваць большую колькасць пасажыраў і забяспечыць больш зручную для гасцей і выязджаючых за мяжу працэдуру мытнага і памежнага афармлення.

 

У зале ўстаноўлены новыя сістэмы сувязі і відэаназірання, лакальная вылічальная сетка, пажарная і ахоўная сігналізацыя.

Для ацяплення і асвятлення будынка ужытыя тэхналогіі, якія дазволяць эканоміць цяпло і электрычную энергію.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год