Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Святочны цягнік «Навагодні экспрэс» Дзіцячай чыгункі Мінскага аддзялення беларускай магістралі перавёз ў дні зімовых канікул і навагодніх святаў больш за 12 тысяч пасажыраў

10 студзеня 2013

У гэтым годзе сумесны навагодні праект Дзіцячай чыгункі ім. К. С. Заслонава і Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў «Калядная феерыя» традыцыйна карыстаўся вялікай папулярнасцю ў дзяцей і іх бацькоў.

З 25 снежня па 7 студзеня было арганізавана 58 тэатралізаваных прадстаўленняў, а «Навагодні экспрэс» перавёз 12,3 тыс. пасажыраў. Пасажыры святочнага цягніка здзейснілі тэатралізаванае падарожжа па заснежаным лесе, прынялі ўдзел у навагодніх конкурсах, рухомых гульнях, сустрэліся з дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі персанажамі.

Нагадаем, Дзіцячая чыгунка з'яўляецца першай прыступкай карпаратыўнай сістэмы прафесійнай адукацыі Беларускай чыгункі. У цяперашні час каля 400 сталічных школьнікаў навучаюцца на «малой беларускай» асноўным прафесіям чыгуначнага транспарту. Многія выпускнікі ДЧ працягваюць сваё навучанне ў прафесійна-тэхнічных, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных установах чыгуначнага транспарту.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год