Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 120 тыс. білетаў на цягнікі набылі праз Інтэрнэт пасажыры Беларускай чыгункі ў 2012 годзе

18 студзеня 2013

Праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было набыта 124,2 тыс. праязных дакументаў на цягнікі. У тым ліку 20,8 тыс. білетаў было набыта з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, уведзенай у рэжыме доследнай эксплуатацыі ў верасні і якая дазваляе не афармляць праязны дакумент у білетнай касе.

У 2012 годзе Беларуская чыгунка з мэтай павышэння якасці абслугоўвання пасажыраў правяла цэлы шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё анлайн-сістэмы продажу праязных дакументаў. Акрамя электроннай рэгістрацыі пасажырам была прадастаўлена магчымасць аплачваць білеты праз Інтэрнэт з дапамогай картак ўсіх банкаў нашай краіны, якія прадстаўляюць паслугу «Інтэрнэт-банкінг», а таксама з дапамогай сістэм электронных грошай Easy Pay і WebMoney.

 

У выніку набыццё білетаў у рэжыме анлайн станавілася ўсё больш папулярным. На працягу мінулага года колькасць аплачаных праз Інтэрнэт білетаў ўзрасла амаль у 20 разоў. Калі ў студзені 2012 года праз Інтэрнэт было набыта 1,4 тыс. праязных дакументаў, то ў снежні — ужо 26,5 тыс. праязных дакументаў.

Усё больш запатрабаванай становіцца і паслуга электроннай рэгістрацыі. Колькасць аплачаных з яе дапамогай білетаў павялічылася ў першыя чатыры месяцы эксплуатацыі ў 32 разы — з 308 білетаў у верасні да 9,9 тыс. білетаў у снежні.

Звяртаем увагу, што ў цяперашні час праз Інтэрнэт з наступным афармленнем ў білетнай касе можна набыць праязныя дакументы на ўсе цягнікі, якія курсуюць па беларускай магістралі. А паслуга электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе пры пасадцы ў цягнік замест білета прад'явіць дакумент, які сведчыць асобу (на падставе якога быў аформлены электронны білет), пакуль даступная толькі пры куплі білетаў на 15 цягнікоў, якія курсуюць ў межах тэрыторыі Беларусі. Гэта цягніка — № 643/644 Гомель–Мінск, № 671/672 Гомель–Мінск, № 646/645 Брэст–Мінск, № 648/647 Мінск–Гомель, № 649/650 Магілёў–Брэст, № 652/651 Брэст–Мінск, № 653/654 Віцебск–Мінск, № 656/655 Гродна–Мінск, № 658/657 Брэст–Віцебск, № 659/660 Магілёў–Мінск, № 623/624 Віцебск–Гродна, № 630/629 Мінск–Гомель, № 632/631 Мінск–Гомель, № 640/639 Баранавічы–Калінкавічы, № 669/670 Гомель–Мінск.

У цяперашні час вядзецца праца па пашырэнню прымянення паслугі электроннай рэгістрацыі для праезду на цягніках, якія курсуюць ў межах тэрыторыі Беларусі. Беларуская чыгунка таксама плануе ў I квартале 2013 укараніць паслугу электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт на фірменныя міжнародныя цягнікі, якія курсуюць ў зносінах з Расіяй і на цягнік Мінск–Рыга.

Беларуская чыгунка рэкамендуе пасажырам перад набыццём праязных дакументаў праз Інтэрнэт ўважліва вывучыць правілы і асаблівасці афармлення заказу, размешчаныя на сайце www.poezd.rw.by. Тут таксама прадстаўлена відэапрэзентацыя, якая пакрокава дэманструе працэс афармлення білетаў з электроннай рэгістрацыяй.

Нагадваем, анлайн-сістэма продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі была ўведзена ў эксплуатацыю ў лютым 2011 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год