Аб'ём перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі па Беларускай чыгунцы ў паведамленні Кітай—ЕС—Кітай у 2015 годзе павялічыўся ў 1,8 разы
19 студзеня 2016
Па выніках мінулага года па Беларускай чыгунцы ў паведамленні Кітай—ЕС—Кітай было перавезена 59,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ (у дваццаціфутавым эквіваленце), што перавысіла ўзровень 2014 года ў 1,8 разы.
Транзітам па Беларускай чыгунцы кантэйнерныя цягнікі перавозяць грузы з Кітая ў шэраг еўрапейскіх краін, у тым ліку Германію, Польшчу, Чэхію.
Беларуская чыгунка гатова забяспечыць надзейнае транспартнае злучэнне Кітая з краінамі Еўропы, стаць аптымальным транспартна-лагістычным звяном у рэалізацыі аднаго з самых маштабных праектаў у сферы эканомікі і транспартнай лагістыкі «Эканамічны пояс Шаўковага шляху».
Час руху маршрутных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста складае менш за 12 гадзін, маршрутная хуткасць адпаведна дасягае 1400 км/суткі з мінімальнай стаянкай на станцыях.
У выніку ўдасканалення тэхналогіі апрацоўкі арганізаваных цягнікоў з максімальным прымяненнем паралельнасці выканання тэхналагічных аперацый у Брэсцкім вузле скарочаны час апрацоўкі з 36 да 10 гадзін пры перагрузе і да 6 гадзін без перагрузу.
Усяго па выніках 2015 года па БЧ кантэйнернымі цягнікамі было перавезена 161,9 тыс. кантэйнераў ДФЭ.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год