Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вывучае зацікаўленасць грузаадправіцеляў ў арганізацыі новага праекта па дастаўцы грузаў у кантэйнерах з Польшчы ў СНД і Кітай і прапануе прыняць удзел у анкетаванні

19 сакавіка 2015

Беларуская чыгунка праводзіць работу па арганізацыі новага праекту прамой дастаўкі грузаў у кантэйнерах з порта Гданьск (Польшча) да кантэйнернага тэрмінала Калядзічы (Беларусь), а таксама з порта Гданьск транзітам праз Беларусь у Расію, Казахстан, Кітай і іншыя краіны.

З мэтай паляпшэння якасці забяспечваемых транспартна-лагістычных паслуг, а таксама фарміравання пры рэалізацыі праекта аптымальных тарыфных умоў Беларуская чыгунка прапануе прадпрыемствам прайсці анкетаванне на афіцыйным Інтэрнэт-сайце http://www.rw.by/forms/container_transportation/.

БЧ надае вялікую ўвагу перавозкам грузаў прамымі спецыялізаванымі паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі. Найважнейшымі перавагамі такіх перавозак з'яўляецца памяншэнне часу і кошту дастаўкі грузу, скарачэнне дакументаабароту, адсутнасць неабходнасці прыцягнення дадатковага транспарту.

 

Порт Гданьск размешчаны ў цэнтральнай частцы паўднёвага ўзбярэжжа Балтыйскага мора і з'яўляецца важным звяном, што злучае Скандынаўскія краіны з Паўднёва-Усходняй Еўропай. Па выніках 2014 перавалка грузаў праз порт Гданьск склала 32,3 млн тон, што перавысіла ўзровень 2013 на 6,6%.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год