Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка з I квартала 2015 будзе афармляць усе электронныя юрыдычна значныя перавозачныя дакументы пры дапамозе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка»

01 снежня 2014

Беларуская чыгунка разам з укараненнем новых інфармацыйных тэхналогій у працэсы грузавой і камерцыйнай працы праводзіць мэтанакіраваную работу па аптымізацыі ўжо эксплуатуемых інфармацыйных сістэм.

Чарговым крокам у гэтым кірунку стане стварэнне і прымяненне з I квартала 2015 ўсіх электронных юрыдычна значных перавозачных, грузасуправаджальных і іншых тэхналагічных дакументаў чыгуначнага транспарту ў інтэрфейсе адной інфармацыйнай сістэмы — АС «Электронная перавозка».

У сувязі з гэтым з 2 лютага 2015 будзе выведзена з эксплуатацыі аўтаматызаваная падсістэма падачы электронных заявак (АПЗ) на перавозку грузаў формы ДУ-12, з якой пачыналася ўкараненне электронных дакументаў на чыгуначным транспарце.

 

Гэтым зменам будзе папярэднічаць пераходны перыяд, які усталёўваецца з 8 снежня бягучага года па 2 лютага 2015. На працягу гэтага часу карыстальнікі паслуг чыгуначнага транспарту, якія раней выкарыстоўвалі два інтэрнэт-інтэрфейсы: АПЗ (https://ed.isc.by/apz) і АС «Электронная перавозка» (https://ep.isc.by/ep) змогуць паступова перайсці да работы ў адной спецыялізаванай інфармацыйнай сістэме з адным «інтэрнэт-уваходам» — ep.isc.by/ep.

Пачынаючы з 8 снежня бягучага года заяўкі на перавозку грузаў формы ДУ-12, а таксама графікі падачы вагонаў формы ДУ-11 у форме электронных юрыдычна значных дакументаў, падпісаных ЭЛП, ужо можна будзе падаваць у АС «Электронная перавозка».

Тэхналогія работы з электроннымі дакументамі формаў ГУ-12 і ГУ-11 у АС «Электронная перавозка» нічым не адрозніваецца ад той, што існавала ў АПЗ.

Кіраўніцтва карыстальніка АС «Электронная перавозка» з апісаннем падачы заяўкі формы ДУ-12, графіка формы ДУ-11 размешчана ў вольным доступе на афіцыйным сайце Цэнтра абароны інфармацыі ў раздзеле АС «Электронная перавозка» па адрасе www.isc.by.

Для грузаадправіцеляў, карыстальнікі якіх працуюць у АС «Электронная перавозка», паўторная рэгістрацыя ў гэтай сістэме не патрабуецца.

Грузаадправіцелям, якія маюць выдадзеныя Сведчым цэнтрам Беларускай чыгункі ключы ЭЛП і працуюць у аўтаматызаванай падсістэме падачы заявак (АПЗ), неабходна накіраваць на электронны адрас ovk@isc.by наступныя звесткі: найменне прадпрыемства; чыгуначны код прадпрыемства (па любым з аддзяленняў); а таксама прозвішча карыстальніка (карыстальнікаў), зарэгістраваных у Сведчым цэнтры Беларускай чыгункі.

Пры неабходнасці кансультацый па магчымых пытаннях пераходу да выкарыстання адзінай інфармацыйнай сістэмы АС «Электронная перавозка» просім звяртацца па тэлефонах альбо электронных адрасах, пазначаных на сайце Цэнтра абароны інфармацыі па адрасе www.isc.by.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год