Відэанавіны Беларускай чыгункі, май 2023 (155 выпуск)
29 мая 2023
– Лепшых работнікаў Беларускай чыгункі ўзнагародзілі напярэдадні Свята працы.
– Больш за 50 тысяч чыгуначнікаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім суботніку.
– Дзіцячая чыгунка адкрыла 68-ы сезон летніх перавозак.
– Песенны флэшмоб да Дня Перамогі прайшоў на сталічным вакзале.
– Чыгуначнікі прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна.
– Знайсці прызванне і сустрэць свой лёс. Упершыню на чыгунке адбыўся конкурс сярод сямейных пар чыгуначнікаў «Наш лёс звязала магістраль».
– Фестываль народнай творчасці «Сузор'е талентаў» адбыўся ў мінскім Палацы чыгуначнікаў.
– Навучыць, перасцерагчы, пазбегнуць трагедыі. Перад пачаткам летніх канікул Беларуская чыгунка праводзіць акцыю «Дзеці і бяспека».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2023 год