Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 мая 2023 года на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

18 мая 2023

Напярэдадні летніх школьных канікул з 22 па 31 мая 2023 года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яна накіравана на папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей і падлеткаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Традыцыйна работнікі беларускай магістралі арганізуюць сустрэчы са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі, і правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі. Таксама ў рамках акцыі будуць арганізаваны рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.

Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках будзе ажыццяўляцца дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Трэба адзначыць, што работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна.

Нягледзячы на ўсе меры, якія прымаюцца, з пачатку 2023 года на аб'ектах чыгуначнага транспарту адбылося 34 выпадкі невытворчага траўматызму, што на 8 выпадкаў больш, чым за аналагічны перыяд 2022 года. Пацярпела 35 грамадзян, з якіх 1 – непаўнагадовы: загінула 24 чалавекі і 11 траўміравана. Каля 34% пацярпелых знаходзіліся на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап'янення.

Асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаюцца ігнараванне грамадзянамі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне павышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў навушніках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі і выконваць правілы бяспекі на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Памятаеце! Чыгунка – гэта крыніца падвышанай небяспекі!


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2023 год