Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка інфармуе!

2 кастрычніка

1 кастрычніка ў 14.30 на станцыі Смаргонь (Гродзенская вобласць) электрычным токам ад кантактнай сеткі траўмаваны 12-гадовы падлетак. Ён падняўся на дах грузавога вагона, які знаходзіўся на 4-м электрыфікаваным пуці, з мэтай зрабіць «сэлфі». Падлетка ўдарыла токам і ён зваліўся ў міжпуцце. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі ён дастаўлены ў бальніцу горада Смаргонь. Папярэдні дыягназ: 70% апёкаў цела, закрытая чэрапна-мазгавая траўма. Для высвятлення ўсіх абставін таго, што здарылася на Беларускай чыгунцы, створана камісія. Следчым камітэтам па гэтым факце праводзіцца праверка.

Усяго з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 10 выпадкаў траўміравання электрычным токам. 2 з іх пры лоўлі рыбы ў ахоўнай зоне кантактнай сеткі і паветраных ліній электразабеспячэння; 3 — пры ўздыме на дах вагона; 1 — пры спробе крадзяжу; 1 — пры праездзе на даху электрацягніка; 3 — пранікненне за агароджу і набліжэнне да токаводных частак. У выніку было траўмавана 11 чалавек (4 смяротна), 6 з якіх падлеткі.

Беларуская чыгунка з'яўляецца крыніцай павышанай небяспекі. Нагадваем, ахоўная зона кантактнай сеткі напругай 27 кВ складае 15 метраў, а паветраных ліній электразабеспячэння напругай 6—10 кВ — 10 метраў. Знаходжанне грамадзян у ахоўнай зоне кантактнай сеткі і паветраных ліній электразабеспячэння спалучана з падвышанай рызыкай траўміравання электрычным токам. Набліжэнне да токаводных частак бліжэй 2 метраў непасрэдна або праз падручныя сродкі можа выклікаць узнікненне электрычнай дугі і, як правіла, незваротныя наступствы для чалавека.

БЧ у чарговы раз заклікае грамадзян пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту строга выконваць патрабаванні бяспекі. Уздым на вагоны, пранікненне ў памяшканні электраўстановак або за іх агароджы, гульні дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту і паблізу кантактнай сеткі, а таксама прылад электразабеспячэння катэгарычна забароненыя. Беражыце і цаніце сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх!

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год