Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Беларуская чыгунка на выставе «Транспарт і лагістыка-2017» падпісала Мемарандум і Пагадненне

3 кастрычніка

3 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня Беларуская чыгунка падпісала Мемарандум аб супрацоўніцтве па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі ў паведамленні Беларусь—Латвія.

Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і прэзідэнт ДАТ «Латвійская чыгунка» Эдвінс Берзіньш.

Бакі дамовіліся прымаць сумесныя меры па развіцці грузавых перавозак паскоранымі цягнікамі Мінск—Рыга з Беларусі і назад пад брэндам — Грузавы экспрэс-цягнік «Мінск—Рыга», ствараць умовы для яго функцыянавання. Дакументам прадугледжана ажыццяўляць каардынацыю ўзаемадзеяння з грузаатрымальнікамі, грузаадпраўшчыкамі, экспедытарскімі і стывідорнымі кампаніямі і іншымі ўдзельнікамі рынку транспартных паслуг.

Першы цягнік плануецца арганізаваць да канца 2017 года.

У склад дадзенага цягніка будуць уключацца грузы ў кантэйнерах, якія ідуць у рамках праекта «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» у паведамленні Кітай—ЕС—Кітай у напрамку Латвіі.

Таксама сёння на стэндзе было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Беларускай чыгункай і Беларускім дзяржаўным універсітэтам транспарту (БелДУТ). Подпісы пад дакументам паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў і рэктар універсітэта Юрый Кулажэнка.

Пагадненне прадугледжвае развіццё сістэмы доўгатэрміновых партнёрскіх адносін у галіне навукова-даследчай, вопытна-канструктарскай і інавацыйнай дзейнасці, павышэння якасці падрыхтоўкі і перападрыхтоўкі кадраў, правядзення выпрабавання прадукцыі чыгуначнага транспарту на вучэбна-палявым цэнтры БелДУТ.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год