Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі перамагла ў ІІ этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса

06 чэрвеня 2017

Зборная каманда Беларускай чыгункі перамагла ў сваёй падгрупе ва II этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Мінтранса. Спаборніцтвы праходзілі на базе «Турыстычнага комплексу «Нарач». Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 21 прадстаўнік беларускай магістралі, якія змагаліся ў 5 дысцыплінах: плаванні, лёгкаатлетычным кросе, дартсе, міні-футболе і стральбе.

Чыгуначнікі паказалі лепшы вынік у плаванні і кросе, у стральбе і міні-футболе сталі другімі, а ў дартсе трэцімі. У выніку спартсмены БЧ занялі 1-е агульнакаманднае месца. Другое месца прысуджана Арганізацыям дарожнай гаспадаркі, а трэцяе Дэпартаменту па авіяцыі.

Адзначым, што з 2008 года спартсмены Беларускай чыгункі штогод становяцца пераможцамі гэтых прэстыжных галіновых спаборніцтваў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год