Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Вакальны гурт лакаматыўнага дэпо Мінск Беларускай чыгункі «Экстранае тармажэнне» выступіў ў фінале рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017»

23 мая 2017

На заключным гала-канцэрце, які праходзіў у Палацы прафсаюзаў, ансамбль выканаў кампазіцыю «Алілуя кахання» (музыка Аляксея Рыбнікава, словы Андрэя Вазнясенскага). Усяго ў фінале конкурсу выступілі 24 творчых калектыву-прадстаўніка прадпрыемстваў і ўстаноў Рэспублікі Беларусь.

Таксама адбылася прэм'ера песні і кліпа «Калі мы разам» (музыка і словы Сашы Нэма, аўтар кліпа Леанід Жукаў). Сярод зорак беларускай эстрады ў гэтым кліпе праспяваў і ўдзельнік вакальнай групы «Экстранае тармажэнне» Мікалай Гамера.

Трансляцыя заключнага гала-канцэрта рэспубліканскага галіновага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2017» адбудзецца 13 чэрвеня на тэлеканале Беларусь-3.

Мужчынская вакальная група «Экстранае тармажэнне» існуе ўжо больш за 15 гадоў. У яе склад уваходзяць 5 машыністаў і памочнікаў машыністаў лакаматыўнага дэпо Мінск: машыніст цеплавоза Віталь Гулевец, памочнік машыніста электравоза Мікалай Гамера, памочнік машыніста электравоза Аляксандр Гарэлік, машыніст цеплавоза Андрэй Куцуренко (маст. Рук. Сяргей Федуро). У рэпертуары калектыва як сучасныя эстрадныя творы, так і складаныя акадэмічныя нумары.

Трэба адзначыць, што ўсяго ў падраздзяленнях культуры Беларускай чыгункі на дадзены момант функцыянуе 240 клубных фарміраванняў (у тым ліку 180 калектываў аматарскай мастацкай творчасці). 5 калектываў маюць званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь», 11 — «ўзорны» і 28 калектываў — званне «народны».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год