Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі на час правядзення XVI Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» у Клімавічах
29 мая 2017
Для забеспячэння дастаўкі удзельнікаў XVI Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», які адбудзецца 1—4 чэрвеня ў горадзе Клімавічы, Беларуская чыгунка прызначыла дадатковыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа па маршрутах Магілёў—Крычаў—Клімавічы і Клімавічы—Крычаў—Магілёў на 1 і 4 чэрвеня.
Так, 1 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце Магілёў—Крычаў—Клімавічы. Са станцыі Магілёў-1 цягнік будзе адпраўляцца ў 8.47 і прыбываць у Клімавічы ў 10.41.
4 чэрвеня прызначаны дадатковы цягнік па маршруце Клімавічы—Крычаў—Магілёў. Ён будзе адпраўляцца з Клімавіч ў 15.46 і прыбываць на станцыю Магілёў-1 у 17.43.
Больш падрабязную інфармацыю аб графіку руху цягнікоў можна атрымаць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі www.rw.by, а таксама па тэлефонах даведачнай службы.
Інфармацы падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год