Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка далучаецца ды святкавання Міжнароднага дня музеяў

18 мая 2017

18 мая ў Міжнародны Дзень музеяў у Баранавіцкім музеі чыгуначнай тэхнікі в е 17.00 да 20.00 будзе арганізавана бясплатнае наведванне экспазіцыі музея, а таксама прадугледжана правядзенне культурна-забаўляльнай праграмы з гульнямі, конкурсамі і розыгрышам прызоў.

Баранавіцкі музей чыгуначнай тэхнікі ўключаны ў новы гарадскі турыстычны маршрут. Музей прыме ўдзел 19–21 мая ў свяце горада «Баранавіцкая вясна».

Па выніках конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2016 год калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі» у намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» прысуджана першае месца.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу захаванню свайёй багатай гістарычнай і культурнай спадчыны, патрыятычнаму выхаванню моладзі.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічае 9 музеяў, 18 пакояў баявой і працоўнай славы і 2 залы гісторыі. Музейны фонд складае звыш 54 000 адзінак захоўвання.

На тэрыторыі Беларускай чыгункі размешчаны 164 памятных месца, прысвечаных гісторыі чыгуначнага транспарту і гераічнага мінулага нашага народа ў гады ваенных ліхалеццяў. За кожным памятным месцам замацаваны арганізацыі Беларускай чыгункі, а таксама пярвічныя арганізацыі ГА «БРСМ», якія сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі ажыцяўляюць за імі пастаянны догляд і падтрымліваюць іх у належным эстэтычным стане.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год