Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Сусветны дзень аховы працы на Беларускай чыгунцы вызначылі лепшага спецыяліста па ахове працы

28 красавіка 2017

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу «Лепшы спецыяліст па ахове працы» за 2016 год. Ён праводзіцца з мэтай павышэння эфектыўнасці і якасці працы па стварэнні ў арганізацыях бяспечных і здаровых умоў працы, прапаганды станоўчага вопыту працы ў галіне аховы працы, прыцягненню ўвагі працадаўцаў і работнікаў да пытанняў паляпшэння ўмоў і аховы працы.

У выніку пераможцам конкурсу прызнана інжынер па ахове працы Наваполацкай прамывачна-прапарачнай станцыі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» Наста Мініна.

Усяго на Беларускай чыгунцы працуе больш за 260 спецыялістаў па ахове працы.

БЧ надае вялікую ўвагу стану ўмоў і аховы працы на сваіх прадпрыемствах. Штогод на магістралі праводзяцца конкурсы на «Лепшую арганізацыю Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванні тэрыторыі», «Лепшае працоўнае месца па ахове працы і культуры вытворчасці», «Лепшы праект (ідэя) па паляпшэнні ўмоў і аховы працы» і «лепшага спецыяліста па ахове працы».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год