19 красавіка адбыліся перамовы Начальніка Беларускай чыгункі з кіраўніцтвам карпарацыі «Кітайскія чыгункі»
19 красавіка 2017
Перамовы прайшлі ва Упраўленні Беларускай чыгункі. Кітайскую дэлегацыю ўзначаліў намеснік Генеральнага дырэктара карпарацыі «Кітайскія чыгункі» Лю Чжэньфан. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб структуры і функцыянаванні дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка» і карпарацыі «Кітайскія чыгункі», а таксама абмеркавалі перспектывы развіцця перавозак грузаў у зносінах Кітай—Еўропа.
Павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах з Кітаем з'яўляецца адным з ключавых кірункаў дзейнасці Беларускай чыгункі ў рамках удзелу ў рэалізацыі ініцыятывы будаўніцтва «Эканамічнага пояса Шаўковага шляху». У якасці прыярытэту ў развіцці грузавых перавозак у зносінах з Кітаем Беларуская чыгунка, у першую чаргу, разглядае павелічэнне аб'ёмаў перавозак грузаў паскоранымі кантэйнернымі цягнікамі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год