Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды Мінтранса

06 сакавіка 2017

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў сваёй групе ў 1-м этапе рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь. На другім месцы - Арганізацыі дарожнай гаспадаркі, трэцяе месца прысуджана камандзе Дэпартамента па авіяцыі. Спаборніцтвы мінулі 3 5 сакавіка на «Фізкультурна-аздараўленчай базе Федэрацыі прафсаюзаў» у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Гонар чыгуначнікаў адстойвалі 21 прадстаўнік беларускай магістралі. Яны спаборнічалі ў 6-ці дысцыплінах.

У лыжным спорце ў асабістым першынстве трое з чацвярых спартсменаў чыгункі: вядучы інжынер службы стандартызацыі, метралогіі, сертыфікацыі і кіравання якасцю Упраўлення БЧ Ірына Казакевіч, бухгалтар Мінскага вагоннага ўчастка Ірына Макей і машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Орша Аляксей Осіпаў занялі першыя месцы, Ірыне Казакевіч таксама ўручаны спецыяльны прыз у намінацыі «Стабільнасць і майстэрства». Не было роўных чыгуначнікам і ў лыжнай эстафеце, валейболе і гіравым спорце. У шахматах, настольным тэнісе і більярдзе яны заваявалі другія месцы. У выніку ў Беларускай чыгункі 1-е агульнакаманднае месца.

 

З 2008 года зборная каманда Беларускай чыгункі штогод становіцца пераможцам рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год