Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадпрыемства Беларускай чыгункі пацвердзіла званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь

03 сакавіка 2017

Мінскі вагонны ўчастак УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» пацвердзіў высокае званне лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці за 2016 год. Гэтае рашэнне зацверджана пастановай Савета Міністраў № 171 ад 01.03.2017 года.

Сёння работнікамі Мінскага вагоннага ўчастка абслугоўваюцца цягнікі міжнародных ліній, якія курсіруюць да станцый: Адлер, Архангельск, Анапа, Навасібірск, Мінеральныя Воды, Масква, Мурманск, Адэса, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Запарожжа/Новааляксееўка, Вільнюс, Рыга, цягнікі міжрэгіянальных ліній: МінскГомель, МінскПінск, а таксама вагоны бесперасадачных паведамлення: МінскДруя, МінскВаршава.

Эксплуатуюцца 29 саставаў цягнікоў і 8 прычапных вагонаў, якія забяспечваюць перавозку пасажыраў у 16 напрамках.

Калектыў прадпрыемства імкнецца да пастаяннага ўдасканалення тэхналёгій, укараняючы пры гэтым новыя паслугі і сэрвісы.

Вагоны прыпіснога парку Мінскага вагоннага ўчастка аснашчаны сучасным абсталяваннем, якое забяспечвае камфортную паездку пасажырам.

Трэба адзначыць, што прадпрыемства ўжо ў чацвёрты раз становіцца лаўрэатам гэтага прэстыжнага конкурсу.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год