Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Пытанні двухбаковага супрацоўніцтва абмяркуюць кіраўнікі чыгунак Беларусі і Латвіі

20 сакавіка 2017

23—24 сакавіка ў Рызе пройдуць перамовы Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з прэзідэнтам ГАО «Латвійская чыгунка» Эдвінсам Берзіньшам.

У ходзе мерапрыемства бакі абмяркуюць шэраг актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і вынікі працы за 2016 год па перавозках пасажыраў і грузаў паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Будуць намечаны меры, накіраваныя на іх далейшае развіццё, разгледжаны пытанні каардынацыі ў частцы арганізацыі перадачы грузаў, грузавых і пасажырскіх вагонаў, працы лакаматыўных брыгад на сумежнай тэрыторыі, інфармацыйнага ўзаемадзеяння.

На сённяшні дзень грузавыя перавозкі паміж Беларуссю і Латвіяй складаюць 24% аб'ёму ўсіх міжнародных перавозак Беларускай чыгункі. У зносінах з Латвіяй за 2016 год перавезена 21,6 млн тон. За 2 месяцы 2017 года у дадзеным паведамленні перавезена 4,2 млн тон або 115,9% да аналагічнага перыяду 2016 года.

 

Актывізавана праца чыгуначных адміністрацый Беларусі і Латвіі па інфармацыйным узаемадзеянні. У якасці прыярытэтных пытанняў стратэгіі аптымізацыі грузавой і камерцыйнай працы, павышэння якасці прадастаўляемых паслуг чыгуначнага транспарту разглядаюцца пытанні ўкаранення электронных перавозачных дакументаў.

У верасні—кастрычніку 2016 года Беларуская чыгунка з ГАО «Latvijas dzelzcels» (ЛДз) падпісалі пагадненні: «Аб узаемадзеянні з прымяненнем тэхналогіі Даверанага трэцяга боку (ДТС) пры перавозках у міжнародных чыгуначных грузавых зносінах»; «Аб ажыцяўленні перавозак парожніх вагонаў з выкарыстаннем электроннай накладной».

Перавозка пасажыраў у зносінах Беларусь—Латвія ажыцяўляецца ў цяперашні час цягніком № 87/88 Мінск—Рыга беларускага фарміравання з перыядычнасцю курсіравання праз дзень. За 2016 год перавезена 25725 пасажыраў. У мэтах стымулявання попыту на дадзены цягнік з другога паўгоддзя і да канца 2016 года Беларускай чыгункай па ўзгадненні з ГАО «Латвійская чыгунка» былі ўведзеныя спецыяльныя маркетынгавыя ініцыятывы па зніжэнні тарыфнай нагрузкі на пасажыраў.

Работа па папулярызацыі пасажырскіх перавозак паміж сталіцамі Беларусі і Латвіі будзе працягнутая.

Праграмай мерапрыемства таксама прадугледжана азнаямленне з аб'ектамі інфраструктуры і новымі тэхналогіямі Рыжскага чыгуначнага вузла і тэрміналамі Рыжскага свабоднага порта.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год