Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у II Сесіі Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах

23 сакавіка 2017

II Сесія Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах адбудзецца 27—31 сакавіка ў Варшаве (Рэспубліка Польшча).

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначаліць першы намеснік Начальніка БЧ Ігар Шылаў.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прымуць удзел у разглядзе праекта і ўзгадненні тэксту Канвенцыі.

Падчас першага пасяджэння, якое праходзіла ў лістападзе 2016 года, удзельнікі прынялі Правілы працэдуры Міжнароднай канферэнцыі па прыняцці тэксту Канвенцыі, абмеркавалі асноўны тэкст праекта Канвенцыі, а таксама абралі службовых асоб канферэнцыі.

Праект Канвенцыі аб прамых міжнародных чыгуначных зносінах распрацоўваўся на працягу 10 гадоў Часовай рабочай групай па ўдасканаленні асноватворных дакументаў АСЧ. У якасці дадаткаў да праекту Канвенцыі ўвайшлі  дзеючыя у рамках АСЧ міжнародныя пагадненні і дагаворы, у тым ліку СМПС і СМГС. У выніку праект Канвенцыі быў распрацаваны АСЧ і адобраны рашэннем XLIII сесіі Нарады Міністраў АСЧ (2 5 чэрвеня 2015 года у г. Улан-Батар, Манголія).

 

Палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя змены за апошнія гады прывялі да дынамічнага развіцця транспартнага рынку. Пачатак рэформаў на чыгуначным транспарце ў большасці дзяржаў членаў АСЧ, падзел нацыянальных чыгунак на інфраструктурныя кампаніі і кампаніі-перавозчыкі, лібералізацыя доступу на рынкі чыгуначных перавозак запатрабавалі рэфармавання АСЧ, кардынальнай змены нарматыўнай прававой базы, якая рэгулюе чыгуначныя пасажырскія і грузавыя перавозкі. У сувязі з гэтым АСЧ і быў распрацаваны тэкст праекта Канвенцыі.

Таксама ў ходзе знаходжання дэлегацыі Беларускай чыгункі ў Варшаве запланавана правядзенне перамоў і рабочых сустрэч з кіраўніцтвам кампаній АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі», АТ ПКП «Інтэрсіці» і ТАА «HSL Polska» па пытаннях развіцця далейшага супрацоўніцтва.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год