Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія жанчыны!

07 сакавіка 2017

Прыміце шчырыя віншаванні з самым яркім, цёплым вясновым святам — Днём жанчын!

На беларускай магістралі працуюць амаль за 27 000 прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва — больш за трэць ўсіх работнікаў. На розных участках, ні ў чым не саступаючы, а часам, і задаючы тэмп калегам-мужчынам, вы зараджаеце калектыў сваёй энергіяй і мэтанакіраванасцю. Вы ўважлівыя і адказныя, працавітыя і настойлівыя, вы — разумныя і прыгожыя.

Сёння на дарозе больш за 1400 кіраўнікоў рознага ўзроўню — жанчыны. Гэта яшчэ адно сведчанне вашага прафесіяналізму, высокай арганізаванасці, дысцыпліны і самааддачы.

Нельга не захапляцца тым, што, акрамя поспехаў на працы, вы паспяваеце дарыць свой клопат і падтрымку родным і блізкім, выхоўваць дзяцей, ствараць хатнюю ўтульнасць, быць любячымі жонкамі і сёстрамі, маці і бабулямі. Дужыя сямейныя каштоўнасці — гэта аснова не толькі здаровага грамадства, але і суладнай працы ўсяго працоўнага калектыву. Клопат аб маці, асабліва шматдзетных — адзін з найважнейшых прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі. За мінулы год «залаты рэзерв» магістралі стаў багацей на 160 шматдзетных маці. Зараз у 645-ці сем'ях чыгуначнікаў выхоўваюць траіх і больш дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.

 

Асабліва хочацца павіншаваць нашых жанчын — ветэранаў вайны і працы, якія цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Вы заўсёды не толькі ў цэнтры ўвагі родных і блізкіх людзей, а таксама былі і застаецеся ў дружнай сям'і чыгуначнікаў.

Мілыя жанчыны! Мы ўдзячны вам за працавітасць і мацярынскі клопат, жыццесцвярджальны аптымізм і мудрасць, любоў і пяшчоту.

Жадаем вам міру, згоды, моцнага здароўя, прыгажосці і вядома — любві! Няхай у вашых сем'ях пануюць шчасце, гармонія і клопат, а кожнае імгненне жыцця будзе напоўнена радасцю і дабрабытам, вясной і кветкамі! Са святам!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. СТРАМУК

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2017 год