Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека»
10 сакавіка 2017
Напярэдадні і ў дні вясновых канікул з 24 сакавіка па 3 красавіка на ўсіх аддзяленнях БЧ пройдзе акцыя «Дзеці і бяспека». Яе мэта папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў правядуць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках.
На вакзалах і ў цягніках арганізуюць дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.
Таксама супрацоўнікі БЧ правядуць тлумачальна-прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі.
Трэба адзначыць, што праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту праводзіцца на Беларускай чыгунцы рэгулярна.
З пачатку года на БЧ на 9,5% зменшылася колькасць выпадкаў невытворчага траўматызму ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Разам з тым, асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў па-ранейшаму застаецца ігнараванне элементарных мер бяспекі (у прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне і праслухоўванне музыкі ў слухаўках падчас перасячэння чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г.д.).
Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.
З пачатку года за праход чыгуначных пуцей у неўсталяваным месцы да адміністрацыйнай адказнасці ўжо прыцягнуты 288 чалавек, штрафы спагнаныя амаль на 1 325 беларускіх рублёў.
Памятаеце! Чыгунка — гэта павышаная крыніца небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзьце іх у неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуціі перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў і падлазіць пад платформу і рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах электрацягнікоў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў электрацягнік, які рухаецца, карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па сотавым тэлефоне.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год