Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падыходзіць да завяршэння штогадовы конкурс на званне «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце»

24 студзеня 2017

Чарговы этап спаборніцтва прайшоў у лакаматыўным дэпо Гомель. У ім узялі ўдзел работнікі лакаматыўных брыгад БЧ, машыністы-інструктары, тэхнікі па расшыфроўцы стужак хуткасцямераў і электронных носьбітаў інфармацыі, якія занялі першыя месцы на папярэдніх этапах конкурсу, праведзеных аддзяленнямі дарогі.

Прэтэндэнты на званне «Лепшы па прафесіі» павінны былі прадэманстраваць свае прафесійныя веды і навыкі на тэарэтычным і практычным этапах спаборніцтва.

У выніку лепшымі работнікамі прызнаны: машыніст цеплавоза лакаматыўнага дэпо Віцебск Вадзім Усціновіч, памочнік машыніста цеплавоза лакаматыўнага дэпо Асіповічы Андрэй Шкрадзюк, машыніст электравоза лакаматыўнага дэпо Асіповічы Андрэй Карытка, памочнік машыніста электравоза лакаматыўнага дэпо Брэст Сяргей Гольчук, машыніст дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Лунінец Аляксей Савіч, памочнік машыніста дызель-цягніка лакаматыўнага дэпо Лунінец Мікалай Ермаковіч, памочнік машыніста электрацягніка лакаматыўнага дэпо Гомель Дзмітрый Калінічэнка, машыніст-інструктар лакаматыўнага дэпо Маладзечна Аляксандр Тарасевіч, тэхнік па расшыфроўцы стужак хуткасцямера лакаматыўнага дэпо Брэст Святлана Салаўян.

 

Конкурс «Лепшы па прафесіі на чыгуначным транспарце» праводзіцца на Беларускай чыгунцы штогод з мэтай стымулявання вынікаў працы і павышэння майстэрства работнікаў. Па выніках 2016 года ў ім бяруць удзел прадстаўнікі 147 розных прафесій і спецыяльнасцей.

Трэба адзначыць, што «Лепшых па прафесіі» на БЧ таксама выбралі ў пасажырскай, пуцявой гаспадарках, сярод работнікаў пажарных аварыйна-выратавальных цягнікоў, ваенізаванай аховы і РУП «Дорвадаканал».

Канчатковыя вынікі конкурсу будуць падведзены ў першым квартале 2017 года. Ушанаванне пераможцаў адбудзецца ва ўрачыстай абстаноўцы напярэдадні 1 мая.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год