Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека»

10 студзеня 2017

Беларуская чыгунка падвяла вынікі акцыі «Дзеці і бяспека», якая праводзілася ў час зімовых канікул. З 23 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года работнікамі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў былі арганізаваны рэйды, падчас якіх надавалася асаблівая ўвага дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова інфармавалі пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, праведзена тлумачальна-прафілактычная работа ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прынялі ўдзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

У рамках акцыі работнікамі ваенізаванай аховы БЧ арганізаваны 300 рэйдаў, падчас якіх да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты больш за 20 чалавек за праход па чыгуначных пуцях ў неўсталяваным месцы, спагнаныя штрафы на суму 88,2 рубля. Выяўлены і выведзены ў бяспечныя месцы 47 непаўналетніх, якія знаходзіліся на аб'ектах чыгункі без суправаджэння бацькоў ці дарослых. З 11 непаўналетнімі, якія знаходзіліся на чыгуначных пуцях у слухаўках і размаўлялі па сотавых тэлефонах, праведзены прафілактычныя гутаркі. З зоны падвышанай небяспекі выдаленыя 40 чалавек, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення.

 

Акрамя таго, спецыялістамі БЧ былі праведзены 58 выступленняў у працоўных калектывах і ўстановах адукацыі па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. У іх прынялі ўдзел 1466 чалавек, 621 з якіх — непаўналетнія.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год